• Главная страница
  • Контакты
  • Карта сайта

Ураджай-2020

07.08.2020

Нарачанскія хлебаробы з першых дзён масавай уборкі трывала прапісаліся ў лідарах жніва і па сёння не здаюць пазіцыі. Ураджайнасць збажыны тут самая вялікая –пад 53,3  цэнтнераў з га. І больш, чым у іншых гаспадарках на сенняшні дзень: яе работнікамі ўбрана 1117 гектараў, намалочана 6 200 тон збожжа.

Тыдзень назад карэспандэнты раённай газеты пісалі пра сямейны экіпаж Андрэя Іванавіча і Паўла Садоўскіх. Яны на днях павінны былі папоўніць кагорту тысячнікаў. Гэтая падзея не заставіла доўга чакаць і не засталася без увагі калег Андрэя Садоўскага, які працуе ў ААТ “Буддэталі”. Безумоўна, Андрэй  Іванавіч быў прыемна здзіўлены, калі старшня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Буддэталі” Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Святлана Чаўлытка прыехала да яго на поле, каб павіншаваць з працоўнымі поспехамі, уручыць падарунак і перадаць прыветанне ад усяго калектыву. Андрэю і Паўлу Садоўскім таксама была ўручана Падзяка і падарунак ад Вілейскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

 

Контактная информация

Адрес:

220030, г. Минск,
пл. Свободы, 23,
кабинеты 71, 42

Тел. / факс:

(017) 258-79-66

Электронная почта:

minskprofles@mail.ru

Время работы:

пн.чт.: 8.30 17.15
пт.: 8.30
16.00
обед: 13.00 – 13.30

Электронные обращения граждан Электронные обращения граждан

 

Мы в социальных сетях